Шосты Беларускі касмічны кангрэс адбудзецца ў Мінску ў Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 28 па 30 кастрычніка 2014 года.
У межах кангрэса плануецца правядзенне выставы-прэзентацыі вынікаў выканання навукова-тэхнічных праграм і праектаў па касмічнай тэматыцы.
АРГАНІЗАТАРЫ
- Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
МЭТЫ КАНГРЭСА
- Абмеркаванне новых дасягненняў у касмічнай галіне, вызначэнне прыярытэтных накірункаў развіцця касмічнай тэматыкі;
- Умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне касмічных доследаў;
- Пашырэнне сумесных высілкаў беларускіх і замежных дзелавых колаў, фірм, кампаній, навукоўцаў і адмыслоўцаў, накіраваных на выкананне касмічных праграм, аналіз стану іх ажыццяўлення і выбар перспектыўных накірункаў далейшых доследаў;
- Развіццё партнёрства ўрадавых і грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый розных форм уласнасці, зацікаўленых у доследах і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах.
ТЭМАТЫКА КАНГРЭСА
- Перспектыўныя матэрыялы, элементная база і тэхналогіі іх вытворчасці для касмічнай тэхнікі;
- Касмічныя праекты і праграмы;
- Спадарожнікі, мэтавая і навуковая апаратура;
- Сродкі і метады апрацоўкі і адлюстравання даных дыстанцыйнага зандавання Зямлі;
- Тэхналогіі навучання і падрыхтоўкі кадраў для касмічнай галіны;
- Праблемы і сродкі забеспячэння надзейнасці, працаздольнасці і жывучасці касмічных сістэм і апаратаў;
- Выкарыстанне вынікаў касмічнай дзейнасці ў інтарэсах разнастайных галін эканомікі;