RUS | EN | BEL
Рэспубліка Беларусь, 220012, г.Мінск, вул.Сурганава, 6

Сёмы Беларускі касмічны кангрэс адбудзецца ў Мінску ў Прэзідыуме НАН Беларусі і Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 24 па 26 кастрычніка 2017 года.

У межах кангрэса плануецца правядзенне выставы-прэзентацыі вынікаў выканання навукова-тэхнічных праграм і праектаў па касмічнай тэматыцы.

АРГАНІЗАТАРЫ
  • Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  • Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
МЭТЫ КАНГРЭСА
  • Абмеркаванне новых дасягненняў у касмічнай галіне, вызначэнне прыярытэтных накірункаў развіцця касмічнай дзейнасцi;
  • Умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне касмічных доследаў;
  • Пашырэнне сумесных высілкаў беларускіх і замежных дзелавых колаў, фірм, кампаній, навукоўцаў і адмыслоўцаў, накіраваных на выкананне касмічных праграм, аналіз стану іх ажыццяўлення і выбар перспектыўных накірункаў далейшых доследаў;
  • Развіццё партнёрства ўрадавых і грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый розных форм уласнасці, зацікаўленых у доследах і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах.
ТЭМАТЫКА КАНГРЭСА
  • Перспектыўныя матэрыялы, элементная база і тэхналогіі іх вытворчасці для касмічнай тэхнікі;
  • Касмічныя праекты і праграмы;
  • Спадарожнікі, мэтавая і навуковая апаратура;
  • Сродкі і метады апрацоўкі і адлюстравання даных дыстанцыйнага зандавання Зямлі;
  • Тэхналогіі навучання і падрыхтоўкі кадраў для касмічнай галіны;
  • Праблемы і сродкі забеспячэння надзейнасці, працаздольнасці і жыццяздольнасцi касмічных сістэм і апаратаў;
  • Выкарыстанне вынікаў касмічнай дзейнасці ў інтарэсах разнастайных галін эканомікі;