Восьмы Беларускі касмічны кангрэс адбудзецца ў Мінску ў Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 25 па 27 кастрычніка 2022 года.
АРГАНІЗАТАРЫ
- Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
- Агенцтва па касмічных даследаваннях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Дзяржаўная навуковая ўстанова «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
МЭТЫ КАНГРЭСА
- Абмеркаванне новых дасягненняў у касмічнай галіне, вызначэнне прыярытэтных накірункаў развіцця касмічнай дзейнасцi;
- Умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне касмічных доследаў;
- Пашырэнне сумесных высілкаў беларускіх і замежных дзелавых колаў, фірм, кампаній, навукоўцаў і адмыслоўцаў, накіраваных на выкананне касмічных праграм, аналіз стану іх ажыццяўлення і выбар перспектыўных накірункаў далейшых доследаў;
- Развіццё партнёрства ўрадавых і грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый розных форм уласнасці, зацікаўленых у доследах і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах.
ТЭМАТЫКА КАНГРЭСА
- Інавацыйныя праграмы, праекты і тэхналогіі ў ракетна-касмічнай галіне. Выкарыстанне вынікаў касмічнай дзейнасці ў інтарэсах разнастайных галін эканомікі.
- Касмічныя апараты, мэтавая і навуковая апаратура. Сістэмы навігацыйна-часовага забеспячэння, спадарожнікавай сувязі і вяшчання.
- Сродкі, тэхналогіі і метады апрацоўкі і адлюстравання даных дыстанцыйнага зандавання Зямлі, геасэрвісы на их аснове. Штучны інтэлект у касмічных тэхналогіях.
- Тэхналогіі навучання і падрыхтоўкі кадраў для касмічнай галіны.
- Цеплафізічныя складнікі практычнай касманаўтыкі, перспектыўныя матэрыялы, элементы і прылады для касмічнай тэхнікі.
РАБОЧЫЯ МОВЫ КАНГРЭСА
- Беларуская, руская, англійская